22 лютага ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «ЗНАЙКА». Урок
інфармацыі "Асцярожным будзь з агнём - вечарам, раніцай і днём! " запрасіў
сваіх маленькіх удзельнікаў, каб нагадаць правілы пажарнай бяспекі.Дзеці адгадвалі загадкі на гэтую
тэму, расказалі некалькі выпадкаў са свайго жыцця, падзяліліся сваімі ведамі...
Бібліятэкар разам з вучнямі разбіраліся, як правільна карыстацца "вогнетушыцелем"
і "супрацьпажарнай тканінай".Даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць
сапраўдны пажарны і хто жадае ў будучым ім стаць. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў
з літаратурай на дадзеную тэму.