22.02.2024г. Урок роднай мовы “З любоўю да роднага слова”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага да Міжнароднага дня роднай мовы адбыўся урок роднай мовы “З любоўю да роднага слова”. На пачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята мовы. Падчас мерапрыемства дзеці паказалі свае веды ў конкурсах і віктарынах, кожны вучань 6 “Б” класа мог успомніць беларускія вершы, скарагаворкі, прыказкі і прымаўкі паўдзельнічаць у разгадванні беларускіх загадак, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай мове бацькоў. Каб пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у “Слоўнікавым лабірынце” і бліц-апытанні “Мовазнаўцы”. Не абыйшлося без цікавых тэматычных конкурсаў “Словы-хітруны” і “Наадварот”. Урок прайшоў з карысцю і дапамог замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыў слоўнікавы запас і паказаў разнастайнасць і багацце роднай беларускай мовы.