28.02.2024г. Прысвячалася 80-годдзю вызвалення Беларусі ад намецка-фашысцкіх захопнікаў

28  лютага ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад намецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэчны кіназал запрасіў вучняў старэйшых класаў на прагляд кінафільма па раману Васіля Быкава "Знак бяды". На прыкладзе адной сям'і рэжысёр паказаў цяжкае жыццё сялян на акупаванай немцамі тэрыторыі. Можна было параўнаць адносіны да людзей немцаў і паліцаяў. У бібліятэцы на працягу года будзе дзейнічаць кніжная выстава "Агнявыя дарогі да Перамогі", прысвечаная гэтай даце.   Для ўдзельнікаў мерапрыемства бібліятэкар зрабіла бібліяграфічны агляд літаратуры, змешчанай  на выставе. Пра подзвіг свайго народа, трэба ведаць, помніць і ганарыцца стойкасцю і мужнасцю дзядоў і прадзедаў. А для гэтага неабходна не толькі расказваць, чытаць кнігі, але і паказваць...