28.02.2024г. Гульнявая праграма “Расцем сапраўднымі мужчынамі”

28 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульнявая праграма “Расцем сапраўднымі мужчынамі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў святочных конкурсах і гульнях. Хлопцы,прымаючы ўдзел у конкурсах на самага трапнага, цягавітага, спрытнага і хуткага, пераадольвалі перашкоды, паказваючы свае спартыўныя ўменні і навыкі быць уважлівымі. А адказваючы на ​​пытанні вайсковай віктарыны, паказалі свае веды і кемлівасць. У выніку ўсе хлопцы справіліся з заданнямі: нехта атрымаў поспех у адным конкурсе, нехта ў іншым паказаў лепшыя вынікі, але ўсе даказалі на справе, што яны вартыя высокага звання – Абаронца Айчыны. Прызам за ўдзел сталі салодкія падарункі і граматы.