29.02.2024г. Пагаварылі пра жыццё і адпачылі з карысцю ў аматарскім аб’яднанні “ДИВО”

 Не вельмі часта людзі сталага ўзросту маюць магчымасць сабрацца разам, правесці весела свой вольны час, пагаварыць пра жыццё, даведацца пра апошнія навіны, адпачыць з карысцю. 29 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Кожнае такое пасяджэнне – гэта маленькае свята для душы. Падчас мерапрыемства жанчыны падзяліліся сваімі думкамі, ці ёсць жыццё на пенсіі, гучалі вершы, песні, былі праведзены цікавыя конкурсы і гульні. Жанчыны адгадвалі, на першы погляд, нескладаныя загадкі. За кубачкам духмянай гарбаты хутка праляцелі некалькі гадзін. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пажадала ўсім удзельніцам мерапрыемства моцнага здароўя, весялосці і бадзёрасці духа.