01.03.24 г. Акцыя супраць наркотыкаў “Здароваму руху — наша павага”

  1 сакавіка ў Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй, у  Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшла акцыя па пытаннях прафілактыкі спажывання наркатычных рэчываў і іх негатыўнага ўплыву на здароўе «Здароваму руху — наша павага!». У ходзе акцыі бібліёграф ўручыла інфармацыйныя буклеты пра шкоду ўжывання наркатычных сродкаў навучэнцам старэйшых класаў. Таксама наведвальникі бібліятэкі атрымалі адказы на такія пытанні: Як зберагчы сваё здароўе? Як змагацца са згубнымі звычкамі? Якую літаратуру пра здароўе можна пачытаць?



Страниц (31)1234567891011 Вперёд