01.03.2024г. Літаратурны гід "Загадкавая планета Уладзіміра Мазго"

У першы дзень вясны, у філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны гід "Загадкавая планета Уладзіміра Мазго", прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара і яго творчасцю, якая напоўнена дабром і прыгажосцю роднай прыроды.