06.03.2024 г. Літаратурна-музычная гасцёўня “Цудоўны дзень 8 сакавіка”

   Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага, было прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для маладых людзей насычаную праграму, якая ўключала ў сябе і конкурсы на эрудыцыю, і творчыя заданні, і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню гаварыць дзяўчатам кампліменты. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і пазітыўных эмоцый. Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.