03.03.2024 г. Гульня-падарожжа “Я люблю Бераставіцу”

Малая радзіма, родны край... Гэтае месца адыгрывае значную ролю ў жыцці кожнага чалавека. 3 сакавіка Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла дзяцей малодшага школьнага ўзросту прыняць удзел у гульне-падарожжы па Бераставіцы, дзе трэба было адказаць на цікавыя і разнастайныя пытанні аб гісторыі пасёлка, аб славутасцях і помніках архітэктуры. Удзельнікі праявілі свой інтэлектуальна-творчы патэнцыял, зрабілі нямала адкрыццяў і папоўнілі скарбонку карыснай інфармацыі аб родным краі.