06.03.2024г. Гадзіна-парада "Якасць чытання - залог твайго поспеху"

6 сакавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна-парада "Якасць чытання - залог твайго поспеху",  прымеркаваная да Года якасці. У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел вучні сёмага класа. Бібліятэкар паведаміла прысутным, чым з'яўляецца чытанне для чалавека, а асабліва для дзяцей. Што такое мацярынскае чытанне і якую ролю яно адыгрывае ў станаўленні самастойнага чытання. Роля сямейнага чытання ў жыцці кожнага дзіцяці, будучага грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны. Пры гэтым бібліятэкар падкрэсліла, што галоўнай мэтай выхавання падрастаючага пакалення з'яўляецца забеспячэнне права дзяцей на чытаючае дзяцінства. Паколькі ўсе   ўдзельнікі мерапрыемства часта наведваюць бібліятэку, кожны змог параіць сябрам пачытаць цікавую кнігу і такім чынам на кніжнай выставе-парадзе  з'явіліся лепшыя выданні, прапанаваныя чытачамі. І напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала запоўніць анкеты, з якіх можна было смела зрабіць вынік: сямейнае чытанне ў сенняшні век гаджэтаў не страціла сваю папулярнасць і гэта вельмі радуе.