06.03.2024г. Гадзіна дабрыні “З любоўю да жанчын”

  6 сакавіка ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” напярэдадні жаночага свята бібліятэкар правяла для вучняў 3 і 4 класаў гадзіну дабрыні “З любоўю да жанчын”. Бібліятэкар паведаміла вучням пра гісторыю ўзнікнення свята, што з 1977 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый аб’явіла 8 сакавіка днём барацьбы за жаночыя правы і зрабіла яго выхадным. Бібліятэкар прапанавала вучням прыняць удзел у гульні “Святочная пераклічка”, правяла конкурс “Ласкавае слова” і “Дзякуй”. На прыканцы сустрэчы бібліятэкар павіншавала ўсіх дзяўчынак са святам!