10.03.2024г Сустрэча з настаяцелям храма пратаірэем Сяргеем Шэлестам “Словы мудрасці духоўнай”

   У межах Тыдня праваслаўнай кнігі 10 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча з настаяцелем храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай Сергіем Шэлестам “Словы мудрасці духоўнай”. Тэмай для размовы была  эпахальная падзея ў гісторыі Праваслаўнай Царквы 185 год таму, 25 лютага, у горадзе Полацку ўніяцкія іерархі і клірыкі, якія служылі на беларуска- літоўскіх землях па закліку біскупа Іосіфа (Сямашка) сабраліся пад скляпеннямі старажытнага Сафійскага сабора, каб абвясціць аб адмене Брэсцкай уніі 1596 года і аб сваім добраахвотным вяртанні ва ўлонне Праваслаўнай Царквы. Уз’яднанне уніятаў з Праваслаўнай Царквой паклала канец падзелам на рэлігійнай глебе, якія азмрочвалі жыццё беларускага краю, і з’явілася трывалай падставай міру ў нашым грамадстве і дзяржаве. Да ўвагі прысутных бала падрыхтавана кніжная выстава праваслаўнай літаратуры “Да дабра праз слова”.