12 сакавіка ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская
бібліятэка” бібліятэкар правяла для членаў аматарскага аб’яднання “Буслік”
вусны журнал “Раскажу з любоўю
я аб вёсцы”, на яком дзеці даведаліся пра гісторыю нашага аграгарадка Вялікія
Эйсманты, пра герб- які носіць назву “Кораб”, пра характэрныя рысы будаўніцтва,
а менавіта - дахі з чарапіцы,пабудовы
з саламяна- глінянай цэглы- сырца.