13.03.2024г Час цікавых ведаў "Краскі і гукі роднай прыроды"

13 сакавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА". Час цікавых ведаў "Краскі і гукі роднай прыроды", прымеркаваны да Міжнароднага Дня лесу, сабраў яго ўдзельнікаў разам з сябрамі, каб пашырыць свае веды пра прыроду і фауну беларускіх лясоў. Дзеці з задавальненнем  разгадвалі загадкі, складалі словы з літар, гулялі ў гульні на тэму прыроды. Бібліятэкар нагадала вучням пра правілы паводзін у лесе. Прачыталі некалькі цікавых гісторый з жыцця "ляснога царства" і паспрабавалі прыпомніць цікавыя моманты са свайго жыцця, звязаныя з прыродай. Дзіцячай фантазіі можна толькі пазайздросціць.