13.03.2024г. Хвіліны радаснага чытання “Маленькае шчасце для жаночай душы”

 Для радаснага чытання “Маленькае шчасце для жаночай душы” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Для жанчын 8 Сакавіка - пачатак вясны і Міжнародны жаночы дзень. Напачатку бібліятэкар расказала аб знакамітых жанчынах Беларусі, якімі па праву можна ганарыцца. Затым прадстаўніцы “залатога” ўзросту ахвотна паспаборнічалі ў віктарыне-прызнанні “Самае чулае сэрца-матчына”, а таксама пазнаёміліся з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Кнігі пра каханне на ўсе ўзросты”. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім цудоўнага, бадзёрага настрою,моцнага здароўя, цяпла і любові ад сваіх блізкіх людзей.