14.03.2024г. Кніжная выстава “Праваслаўная кніга – выток дабрыні і міру”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” 14 сакавіка да Дня праваслаўнай кнігі была арганізавана кніжная выстава “Праваслаўная кніга – выток дабрыні і міру”. Для агляда праваслаўнай літаратуры быў запрошаны святар Масалянскай царквы. Ён пазнаёміў дзяцей з алфавітам і лічбамі стараславянскай азбукі, таксама паказаў кнігі з царквы аж 1835 года. Назва гэтай кнігі - «Триодио» - гэта ў праваслаўнай царкве агульная назва богаслужбовых кніг змяшчаючых трехпесенные каноны, адкуль і паходзіць назва. Святар расказаў дзецям аб значэнні чытання духоўнай літаратуры. Наведаўшы дадзеннае мерапрыемства чытачы акунуліся ў свет праваслаўнай літаратуры, якая выхоўвае добрыя пачуцці і падахвочвае да вялікіх учынкаў.