14.03.2024г Віктарына “Мая Радзіма”

14 сакавіка у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей 1 класа мясцовай школы была праведзена віктарына “Мая Радзіма”. Мэта мерапрыемства - пашырыць веды дзяцей аб гісторыі беларускага народа, геаграфіі краіны, яе прыродзе і культуры. Дзеці з задавальненнем адказвалі на шматлікія пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, “малявалі” карціну нашай краіны, але не фарбамі на паперы, а словамі. Перакладалі вядомыя для іх словы з рускай мовы на беларускую, слухалі вершы пра родную Беларусь.