02.04.2024г. Гістарычная выстава "Паяднаныя гісторыяй і лёсам"

  Гістарычная выстава "Паяднаныя гісторыяй і лёсам" дзейнічала ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" другога красавіка.  Прысвячалася яна Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Наведвальнікаў бібліятэкі чакаў прыемны сюрпрыз: ля выставы можна было зрабіць сэлфі на памяць з дзяржаўнай сімволікай Беларусі і Расіі і пазнаёміцца з літаратурай на шляху яднання двух брацкіх народаў: Беларусі і Расіі.