03.04.2024г. Літаратурная гульня “Загадка хрустальнага чаравічка”

 Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведалі вучні 2-3 класаў  Масалянскай пачатковай школы.Дзяцей запрасілі  на літаратурную гульню “Загадка хрустальнага чаравічка”. Спачатку школьнікі  пазнаёміліся з жыццём і творчасцю аўтара казкі “Папялушка”, замацавалі веды аб творах вялікага казачніка Шарля Перо. Бо ён прыдумаў незвычайныя гісторыі і неверагодныя прыгоды, у якіх удзельнічалі і добрыя феі, і злыя ведзьмы, і выдатныя прынцэсы, і простыя лагодныя дзяўчыны. Яго казкі вучаць шанаваць сапраўдную прыгажосць жыцця, любіць працу, дабро, мужнасць, справядлівасць. Затым дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, знаходзілі прадметы з казкі. Вельмі дзецям спадабаліся прыгожыя кнігі з цікавымі казкамі.