03.04.2024г. Гадзіна роздуму "здароўе - мудрых ганарар"

 3 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна роздуму "Здароўе - мудрых ганарар", да Сусветнага Дня здароўя. На ёй прысутнічалі жанчыны, якія не абыякава ставяцца да свайго здароўя. І гэта пацвердзіў "Тэст", які яны запоўнілі і па колькасці балаў далі адзнаку" здаровага ладу жыцця". Пазнаёміліся з літаратурай па тэме і кожны для сябе выбраў нешта цікавае і карыснае. Падзяліліся сваім вопытам і далі добрыя парады. У якасці бонуса ўсе жадаючыя змаглі памераць ціск і ўпэўніцца, што здароўе ў норме! А каб лепш падняць настрой і атрымаць зарад бадзёрасці бібліятэкар пачаставала усіх шакаладам і вітамінкамі.