17 красавіка ў
філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло
чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА" .Экалагічны
калейдаскоп "Выратуем прыроду разам", да Дня экалагічных ведаў, сабраў
яго ўдзельнікаў, каб даведацца шмат цікавага пра экалогію. Вучні з захапленнем удзельнічалі
ў віктарыне, адгадвалі экалагічныя загадкі, дзяліліся сваімі думкамі і цікавымі
расказамі з жыцця... А напрыканцы бібліятэкар прапанавала праспяваць
перакладзеную песенку пра прыроду на знаёмую ўсім мелодыю "Няхай заўжды будзе сонца" Атрымалася
весела і прыгожа.