Традыцыйна
Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка. Свята
было ўстаноўлена Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і гістарычных мясцін яшчэ ў
1983 годзе. Яно абвешчана для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы
захавання і аховы нашай культурнай спадчыны. Да гэтага памятнага дня чытачоў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была падрыхтавана ілюстраваная выстава-падарожжа “Помнікі
Бераставіччыны — гэта наша гісторыя і культура”. Спачатку бібліятэкар коратка пазнаёміла
наведвальнікаў бібліятэкі з гісторыяй
заснавання гэтай даты, затым з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, якія
захаваліся на Бераставіччыне. Таксама наведвальнікі даведаліся,
што ў Бераставіцкім раёне знаходзяцца 8 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны
спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.