У філіяле
«Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для старшакласнікаў прайшоў
дыялог - разважанне «Чарнобыль – рэха ядзернага стагоддзя». 26 красавіка 1986
года адбылася страшная катастрофа, якая прымусіла нас задумацца аб магчымых
наступствах дзейнасці чалавека. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі гаварылі аб выбуху
на чацвёртым энергаблоку, аб выселеных 135 тысячах чалавек, аб мужнасці людзей,
якія з першых гадзін страшнай красавіцкай ночы ішлі на барацьбу з смяротнай
радыяцыяй.