26.04.2024г. Кніжная выстава "Чарнобыль-рэха ядзернага веку"

  Да Дня памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" дзейнічала кніжная выстава "Чарнобыль-рэха ядзернага веку" з матэрыяламі якой змаглі пазнаёміцца вучні 7-11 класаў. Бібліятэкар рассказала пра літаратуру на тэму Чарнобыля, паказала фотаздымкі з кнігі "Возрождение", дзе можна наглядна  паглядзець  і перажыць тую боль і бяду, з якой прыйшлося сутыкнуцца беларускаму народу. Забываць пра гэта мы не маем права, гэта чорная пляма ў гісторыі нашай роднай Беларусі. Помніць і ведаць сваю гісторыю-наш святы абавязак. Разам з вучнямі паглядзелі відэаролік "Чарнобыль: праўда і боль".