26.04.2024г. Час інфармацыі “Аб ўсім на свеце ў журнале і газеце”

  У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз удзельнікі клуба сабраліся на час інфармацыі “Аб ўсім на свеце ў журнале і газеце”. Размова ішла аб любімых сямейных часопісах і газетах. Жанчыны расказалі, якую перыёдыку выпісваюць на пошце, а якую бяруць чытаць у бібліятэцы. Абмеркавалі, што ў век Інтэрнэту перыядычныя выданні, на жаль, мала каго цікавяць. Але толькі не пажылых людзей– гэта пастаянныя чытачы сельскай  бібліятэкі.