15.05.2024г. Гадзіна адкрытай размовы “Цяпло сямейнага ачага”

  15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Сям’я - самае дарагое, самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека. Сям’я - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе. У дзень свята ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна адкрытай размовы“Цяпло сямейнага ачага”; для ўдзельнікаў аматарсказа аб’яднання “Ладачкі”. Госці вялі размову аб сямейных каштоўнасцях і захаванні добрых традыцый, якія аб’ядноўваюць родных і блізкіх. Чыталі вершы аб сям’і, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб значнасці сям’і і ўдзельнічалі ў віктарыне. У ходзе выканання заданняў, удзельнікі праявілі знаходлівасць і кемлівасць у конкурсах: “Скончы прыказку”, “Любімыя кнігі сям’і”.