Струмень
інфармацыі, які пастаянна паступае і спажываны ўсімі намі, стаў для чалавека
цывілізаванага не проста важны, а жыццёва неабходны. Напэўна, не знойдзецца
чалавека, якога не цікавілі б навіны. Адных прыцягвае палітыка, іншых -
адкрыццё ў галіне навукі і тэхнікі, камусьці цікава новае ў літаратуры і
мастацтве, а камусьці - у чалавечым жыцці і прыродзе. Аб гэтых навінах
паведамляе нам перыядычны друк ці, прасцей кажучы, газеты і часопісы. А чым
зацікавіць дзяцей малодшага школьнага ўзросту? Правільна, каляровымі і цікавымі
кнігамі і часопісамі. Каб даць інфармацыю аб даступнасці чытання перыёдыкі ў
бібліятэцы і папоўніць веды хлопчыкаў і дзяўчынак аб перыядычных выданнях,пазнаёміць
дзяцей з разнастайнымі часопісамі і газетамі 16 мая бібліятэкар філіяла
“Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 1 класа мясцовай школы
ўрок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для школьнікаў”. Хлопчыкі і
дзяўчынкі з задавальненнем гарталі і разглядалі каляровыя часопісы, а потым па
чарзе выконвалі практычнае заданне. Дзеці павінны былі прарэкламаваць часопіс,
які ім больш за ўсіх спадабаўся, каб зацікавіць да чытання іншых. Трэба
выхоўваць і павышаць ўстойлівую цікавасць да сістэматычнага чытання навучэнцаў
шляхам чытання і кніг, і перыёдыкі.