17 мая ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка"прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання
"ЗНАЙКА". Бібліяагляд дзіцячых энцыклапедый "Вучыся. Пазнавай.
Здзіўляйся!" сабраў удзельнікаў, каб пазнаёміцца бліжэй з літаратурай,
якая заўсёды цікавіць маленькіх чытачоў і карыстаецца вялікім попытам сярод іх.
Той, хто шмат чытае такую літаратуру, з задавальненнем пазнае мір і робіць свой
кругагляд цікавым і разнастайным. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з новымі
паступленнямі дзіцячых энцыклапедый, чым выклікала цікавасць да выданняў. Кожны
жадаючы падзяліўся сваімі думкамі, параіў сябрам прачытаць цікавыя звесткі з
энцыклапедый.