28.05.2024г Прагляд кінастужкі "У жніўні 44-га..."

 28 мая вучні старэйшых класаў сабраліся ў бібліятэчным кіназале філіяла "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" на чарговы прагляд кінастужкі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "У жніўні 44-га..." - кінастужка, якая нікога не пакінула абыякавым, захапіла сваім сюжэтам, пастаноўкай ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Знайшліся вучні, якія ўжо чыталі кніжку В. Багамолава, па якой быў зняты фільм, але паглядзець на экране зусім па іншаму ўспрымаецца. Дапаўненнем да прагляду бібліятэкар пазнаёміла вучняў з літаратурай на кніжнай выставе "Агнявыя дарогі да Перамогі". Звярнула ўвагу на навінкі ваеннай тэматыкі, якія паступілі ў бібліятэку.