29.05.2024г. Урок інфармацыйнай культуры "Перыядычныя выданні бібліятэкі"

29 мая ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Перыядычныя выданні бібліятэкі" для вучняў пачатковых класаў. Часопісы, якія выпісвае бібліятэка, карыстаюцца вялікім попытам сярод маленькіх чытачоў, таму з задавальненнем яны паўдзельнічалі ў гульні «Адгадай часопіс па апісанні». Кожны меў магчымасць расказаць, чаму яму падабаецца той ці іншы часопіс. Па лістках вяртання змаглі вызначыць, які часопіс стаў самым чытаемым, а на які чытачы звярнулі менш увагу. Каб выправіць становішча, вырашылі ўзяць дадому некалькі часопісаў, каб пачытаць і параіць іх сябрам.