01.06.2024г. Краязнаўчы вернісаж "Мой край, задумлівы і пяшчотны"

 "Мой край, задумлівы і пяшчотны"- краязнаўчы вернісаж з такой назвай адбыўся ў філіяле“Старадварэцкая сельская бібліятэка”. Маленькія чытачы не толькі пазнаёміліся з гісторыяй краю, але і з выставай па краязнаўству. Самыя розныя звесткі аб гісторыі школы, аб знакамітасцях і, самае, бадай, галоўнае- аб людзях, якія жылі на гэтай зямлі, працавалі, змагаліся і будавалі ўсё тое, што засталося нам у спадчыну, дзеці змаглі атрымаць з дапамогай выставы.