1чэрвеня
ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла забаўляльная праграма “Дзяцінства
– гэта радасць”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дзяцінства - дзіўная і
цудоўная пара, калі свет неабсяжны, напоўнены дабром, яркімі фарбамі і
таямніцамі, калі адкрыцці здзяйсняюцца лёгка і натхнёна. Тым часам нараджаюцца
мары, фарміруецца характар, набываюцца звычкі. Не на імгненне - на ўсё жыццё! Падчас
мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, танцавалі,
удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Бібліятэкар у гульнявой форме пазнаёміла
хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй свята. Свята атрымалася цікавае і вясёлае.
Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы.