01.06.2024г. Гадзіна летняга чытання “Адпачываем разам з кнігай”

Запамінальна прайшоў першы летні дзень у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”. Гучалі вершы, казкі, прыказкі і прымаўкі, песні, пра цудоўную пару года лета.  Для дзяцей была аформлена кніжная выстава “Кніга сёння - кніга назаўжды”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў забаўляльных гульнях, і цвёрда усвоілі, што толькі з кніг можна даведацца вельмі многа: аб нашай Радзіме, яе прасторах, аб лепшых людзях і іх працы. Кніга дапамагае нам пазнаць навакольны свет.