06.06.2024г. Кніжная выстава-партрэт “На солнечной поляне Лукоморья…”

6 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да юбілея класіка рускай літаратуры А.С.Пушкіна дзейнічала кніжная выстава-партрэт “На солнечной поляне Лукоморья…”. Увагу чытачоў прыцягнулі творы, якія захацелася перачытаць. Некаторыя вершы, якія вывучаліся ў школе, запомніліся на ўсё жыццё. І з задавальненнем чытачы іх прыпомнілі, прачыталі на памяць, толькі глянуўшы на знаёмы твор. Вельмі прыемна сёння ўсведамляць, што наша моладзь цікавіцца класікай, а гэта яшчэ раз надае ўпэўненнасць ў заўтрашнім дні.