06.06.2024г. Літаратурная віктарына па творах Пушкіна “Я памятник себе воздвиг нерукотворный…”

Хто не ведае Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна? 6 чэрвеня 2024 года ўвесь свет адзначае 225-годдзе з дня нараджэння аднаго з найвялікшых паэтаў усіх часоў і народаў. Яго імя грыміць па ўсім свеце, помнікі яму стаяць нават на краі свету, а паэзіяй Пушкіна і ў нашы дні зачараваны мільёны чалавек. Паэтаў такога маштабу ў сусветнай гісторыі можна пералічыць па пальцах, і Пушкін па праве займае ў іх шэрагу адно з першых месцаў. З казкамі, з творчасцю А.С.Пушкіна мы знаёміліся ў дзяцінстве, чыталі і любілі яго казкі, а вершы вучылі на памяць. І сёння, 6 чэрвеня, з нагоды святкавання знамянальнай даты, у філіяле Пагранічная сельская бібліятэка была праведзена літаратурная віктарына па творах ПушкінаЯ памятник себе воздвиг нерукотворный…”. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на разнастайныя пытанні, успаміналі тое, што ўжо знаёма ім, а можа і даведаліся пра нешта новае для сябе.