07.06.2024г.Эрудыт-шоў “Прыгоды на востраве чытання”

 

Для ўдзельнікаў праектаКультурныя канікулы” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло творчае эрудыт-шоўПрыгоды на востраве чытання”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, выхаваць пазнавальную цікавасць да чытання, асабліва ў летні перыяд. Адказваючы на заданні дзеці ўспомнілі казкі Андэрсана, Гаўфа, братоў Грым, рускія народныя і беларускія казкі. Падчас гульні хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва, дасціпнасці, знаходлівасці і супрацоўніцтва. Яны актыўна проходзілі этапы эрудыт-шоў: удзельнічалі ў віктарынах “Казка пачынаецца…А як яна называецца?”, “Сапраўдныя сябры”. Вялікі інтарэс выклікалі конкурсы “Юны дэтэктыў” і “Фотаробат”. Дзеці прадэманстравалі выдатныя веды, як беларускіх, так і замежных казак, бо краіна казак - самая дзіўная і цудоўная краіна з усіх. Мерапрыемства прайшло весела і займальна.