07.06.2024г. Кніжная выстава “Читай, отдыхай, веселись! Лето - это маленькая жизнь!"

 Каб прыцягнуць дзіцячага чытача  ў бібліятэку падчас летніх канікул, бібліятэкарам трэба вельмі пастарацца. Для гэтага дзейнічаюць крэатыўныя метады і падыходы ў працы. Цікавасць да кніг можна вызваць праз гульні, якія яны вельмі любяць. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу лета будзе дзейнічаць кніжная выстава “Читай, отдыхай, веселись… Лето – это маленькая жизнь!”. Тут сабраны цікавыя маляўнічыя выданні, якія хочацца чытаць і перачытваць Тэматыка разнастайная: ад казак і прыгод да галіновай “Хачу ўсё ведаць!”. Цацкі, якія упрыгожваюць выставу, прыцягваюць маленькага чытача, дабаўляюць добрага настрою і жадання пачытаць. Выстава будзе пастаянна папаўняцца новымі выданнямі.