7 чэрвеня ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка прайшоў час гульні «Упрыгожым
дзяцінства вясёлкай любові». Удзельнікі аматарскага
аб’яднання «Знайка» сабраліся ў бібліятэцы разам са сваімі сябрамі на чарговае
пасяджэнне. Пагуляць у цікавыя, вясёлыя гульні, адгадаць загадкі, злажыць пасловіцы і галоўнае - размаляваць прыгожы малюнак і абмяняцца малюнкамі з сябрамі. А тэмай для мерапрыемства стала «Мая зямля, мая Радзіма завецца светла –
Беларусь».