08.06.2024г. VІІI Абласны фестываль кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст”

 Бераставіцкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у VІІI Абласным фестывалі кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст”, які праходзіў у рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Наша інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка была прысвечана народным традыцыям бераставіцкай зямлі і сям’і. Госці фестывалю цікавіліся кнігамі, прадстаўленымі на выставах “Паэтыка народнай душы” і “Сям’я – гэта дом, сям’я – гэта мір”. З задавальненнем наведвальнікі фатаграфіраваліся ў этнаграфічнай зоне, асабліва за калаўротам, разам з нашымі супрацоўнікамі, прыбранымі ў нацыянальныя касцюмы. Прыемнае здзіўленне выклікала незвычайная інсталяцыя з кніг “Свята-Мікалаеўская царква ў Вялікай Бераставіцы”. Прывабліваў і вугалок для дзяцей “Свет дзяцінства ў фарбах”. Цікава і яскрава прайшло галоўнае абласное свята кнігі.