08.06.2024г. Духоўна-свецкі фэст “Прыгранічны звон”

8 чэрвеня ў аграгарадку Пагранічны чарговы раз прайшоў духоўна-свецкі фэст “Прыгранічны звон”. Філіял “Пагранічная сельская бібліятэка” прадставіла да ўвагі жыхароў аграгарадка і яго гасцей кніжную выставу “Духоўнай мудрасці святло”. На кніжнай выставе была змешчана літаратура пра святую заступніцу зямлі беларускай Еўфрасінню Полацкую, чыё імя носіць мясцовая царква, літаратура пра храмы на Беларусі і іканапіс, пра таямніцы гісторыі і традыцыі кампаналогіі (вучэнне аб званах) у Беларусі XIпач. XXI ст., пра спадвіжнікаў і святых, якія прысвяцілі сваё жыццё Богу.