09.06.2024г. Гульня-віктарына “Сюжэт падказала прырода”

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульня-віктарына  “Сюжэт падказала прырода” (да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя). У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб прыродзе і далі абяцанне берагчы прыроду.