22
чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у нашай гісторыі - пачатак
Вялікай Айчыннай вайны. Дню ўсенароднай
памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прысвячалася
мерапрыемства ў філіяле “Пагранічная сельскаябібліятэка”. І, каб ушанаваць памяць
слаўных абаронцаў Радзімы і ўсіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай
няволі, дарослыя ўдзельнікі часа памяці “Вайна. Перамога. Памяць”
усклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам. Мы памятаем,ганарымся мужнасцю,
гераізмам, стойкасцю савецкіх салдат, афіцэраў, самаадданасцю працаўнікоў тылу
- жанчын, старых і дзяцей. Мы нізка схіляем галовы перад усімі загінуўшымі.