Да Дня ўсенароднай памяці Вялікай Айчыннай вайны і
генацыду беларускага народа ў філіяле
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшоў час патрыятычнай
кнігі “Заўтра была вайна”. 22 чэрвеня … У гэты дзень у
краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выконваў свой воінскі абавязак,
усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і
нягод. На мерапрыемстве бібліятэкар распавяла дзецям аб пачатку вайны, пра
жудасныя здзекі ў канцлагерах. Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі “Памяць” і “Доўгія
вёрсты вайны” . Усё
больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі
загінуўшых у баях, смутак пра мільёны нявінных ахвяр і трагедыя акупацыі
застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх
дзяцей, унукаў і праўнукаў.