Даўно мінула тая
вайна, але памяць пра яе жыве. У Старадварэцкай бібліятэцы адбыўся ўрок памяці
“ Яны жылі побач з намі”, на якім была аддадзена даніна памяці і ўдзячнасці
землякам, якія пайшлі абараняць сваю зямлю. Многія з іх злажылі галовы на чужыне,
іншыя вярнуліся і самааддана працавалі ў гаспадарцы. Яны не вельмі любілі
ўспамінаць пра франтавыя падзеі – цяжка і балюча. Але тое, аб чым расказвалі, занатавана
ў краязнаўчых матэрыялах бібліятэкі.