У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя
В.М.Кавалеўскага прайшла акцыя “Мы за дзяцінства без гвалту”, якая была
накіравана на прафілактыку жорсткага абыходжання з непаўналетнімі, павышэнне
дасведчанасці бацькоў, а таксама грамадскасці аб недапушчальнасці гвалтоўных
метадаў у пытаннях выхавання і навучання дзяцей. Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам
акцыі аб тым, што такое гвалт, аб праве на асабістую недатыкальнасць, аб
прычынах жорсткасці ў сям'і, як дзейнічаць і куды звярнуцца ў выпадку выяўлення
жорсткага абыходжання. У гэты дзень наведвальнікам бібліятэкі раздавалі
буклеты, якія змяшчаюць інфармацыю і рэкамендацыі па гэтай тэме.