Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага
запрасіла ў госці будучых чытачоў – наведвальнікаў
Вялікабераставіцкага дзіцячага сада. Бібліятэкар пазнаёміла іх з правіламі
знаходжання ў бібліятэцы.
Дзяўчынкам і хлопчыкам расказалі
пра ўраджэнца Бераставіччыны В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага, імя
якога носіць раённая бібліятэка, пра
архітэктурныя
помнікі Вялікай
Бераставіцы. Асаблівы пазнавальны інтарэс выклікалі ў дзяцей карціны, на якіх
адлюстраваны помнікі, страчаныя для нас назаўсёды, а таксама сучасныя краявіды
роднага краю. На працягу мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, слухалі вершы,
знаёміліся з перыядычнымі выданнямі і каляровымі незвычайнымі кніжкамі.