27 ліпеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка”
прайшоў конкурс малюнкаў “Мой любімы літаратурны герой”, мэтай якога з’яўляецца
папулярызацыя кнігі і чытання, развіццё ў дзяцей і падлеткаў чытацкай культуры,
уяўлення, творчых здольнасцей і фантазіі. Кніг існуе вялікая колькасць, яшчэ
больш існуе розных літаратурных герояў. Самае цікавае ў любым творы, няхай гэта
будзе вялікі раман або кароткая аповесць - гэта героі. У конкурсе малюнкаў прынялі ўдзел нашы
актыўныя чытачы, якія любяць чытаць і маляваць. Па выніках конкурсу ўсе
ўдзельнікі узнагароджаны салодкімі падарункамі, а пераможцы - граматамі.