27 ліпеня ў філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
гадзіна-прэзентацыя “Апошнія сведкі” (па матэрыялах Генеральнай пракуратуры). Удзельнікі даведаліся шмат новага пра генацыд
беларускага народа. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з выставай на гэтую
тэму, зрабіла абзор кнігі “Апошнія сведкі”. Кніга складаецца з успамінаў дзяцей
вайны пра тыя жудасныя падзеі, якія адбываліся ў той цяжкі час выпрабаванняў і
страт. Зачыталі некалькі ўспамінаў і паглядзелі жудасныя фотаздымкі, праз што
прыйшлося прайсці дзецям вайны. Тым самыў убачылі сапраўдны твар фашызму. Пад
уражаннем засталіся ўдзельнікі мерапрыемства ад пачутага і ўбачанага. Для сябе
кожны зрабіў вывад: ніколі не забудзем, будзем перадаваць з пакалення ў
пакаленне, каб помнілі, якой дарагой цаной быў заваяваны мір, каб мы сёння жылі,
вучыліся і працавалі пад мірным небам. Давайце будзем цаніць мір!