Экападарожжа “Рэкі,
рэчкі і моры на зямлі жывуць нездарма”, прысвечанае Сусветнаму дню мора, прайшло для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”. Дзеці ў
гульнявой форме даведаліся пра значэнне вады, рэк і мораў у прыродзе, пагулялі
ў гульню “Без вады – ні туды, ні сюды”, даведаліся пра ўсе яе якасці, адгадалі
загадкі па тэме. Таксама ўдзельнікам мерапрыемства расказалі аб беражлівых
адносінах да навакольнага свету і, у прыватнасці, да водных рэсурсаў. Усе разам
з бібліятэкарам абмеркавалі экалагічныя праблемы і паразважалі, што трэба
зрабіць кожнаму, каб рэчкі, азёры, моры былі чыстымі і прыгожымі.










