Да адзінага Дня бяспекі,
які адзначаецца 26 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” была арганізавана тэматычная выстава для дзяцей “Чытай і вывучай.
Бяспечнае дзяцінства”, якая дзейнічала на працягу дня. Чытачы, якія наведалі ў
гэты дзень бібліятэку цікавіліся літаратурай па тэме “бяспекі”, чыталі буклеты,
знаходзілі знаёмыя выпадкі з жыцця, з якімі яны сустракаюцца амаль што кожны
дзень, і адзначалі іх правільныя рашэнні. Тым самымпапаўнялі свае веды і яшчэ
больш замацоўвалі вельмі важную тэму “бяспечнага дзяцінства”.







